Дзе назвы вулак маюць сэнс…

“Как вы судно назовёте, так оно и поплывёт” сцвярджае вядомы літаратурны герой. Бясспрэчна, імя — таямнічая энергетыка, у пэўнай ступені прадвызначэнне жыццёвага шляху.

Ідзеш па віцебскіх вулках ды ўзіраешся ў назвы. Куды мы можам “плыць” і як мы можам плыць, калі горад, падобна вялікаму кампутару завіс. Сістэма завісшая ў камуністычнай эпосе.

Вулкі нашага горада, як і любога іншага ў постсавецкай прасторы, аблытаныя назвамі, фактычна навязанымі дзяржавай. Суседняй дзяржавай: Леніна, Суворава, Люднікава, Герцына, Даватара, Кірава…

Што казаць пра моладзь, далёка не кожны дарослы зможа талкова патлумачыць свайму “чаду”, якія адносіны маюць усе гэтыя людзі да гісторыі нашай краіны. А калі ўзяць яшчэ больш вузка, якое дачыненне яны маюць да гісторыі нашага горада? А вуліцы Шагала, напрыклад, як не было, так і няма…
Вернемся ж да гістарычных назваў. Хіба ж да савецкай эпохі не было назваў? Былі.
Вакзальная, Палацавая, Узгорская, Падзвінская — так гучыць старажытны Віцебск. Цяжка не пачуць ў гэтых назвах мілагучнасць і роднасць.

Чаму б не пачаць вяртаць гэтыя назвы? Не гвалтоўна, не адным махам, а паступова. Прыйшоў час пачынаць.

Дзеля аднаўлення справядлівасці, каб звязаць гістарычнае мінулае з сучаснасцю, каб вярнуць нашаму гораду сапраўднае і непаўторнае аблічча.
Проста пайсці наперад. Проста Reset.


Падобнае

    6 каментарыяў

    1. Николай  
      2/Кастрычнік/2007 у 7:21

      Переименовывать улицы это тоже самое, что разрушать, а потом восстанавливать храмы.

    2. shyps  
      2/Кастрычнік/2007 у 9:30 1

      зьмяниць назвы вулиц трэба абавязкова. прапаную скласци спись кшталту Ленина--Скарыны, Суворава--Узгорская, Герцэна--Багдановича.

    3. shyps  
      3/Кастрычнік/2007 у 15:21 2

      хто хоча удзельничаць у складанни списа, пакиньце каментар

    4. Аліска  
      3/Кастрычнік/2007 у 15:39 3

      Я напішу вам на мэйл

    5. shyps  
      4/Кастрычнік/2007 у 15:12 4

      Алиска, пишы на мейл

    6. shyps  
      4/Кастрычнік/2007 у 15:15 5

      Алиска, пишы на мейл frigate(сабака)me.by

    Каментаваць