Конкурс “Народны карэспандэнт”

Народныя навіны Віцебска” абвяшчаюць конкурс “Народны карэспандэнт”. Удзельнікаў чакаюць каштоўныя прызы. Для таго каб прыняць удзел у конкурсе трэба зарэгістравацца на нашым сайце і пачаць дасылаць нам матэрыялы пра жыццё Віцебшчыны (таксама можна дасылаць матэрыялы на [email protected]).

Да конкурсу прымаюцца ўсе жадаючыя без абмежаванняў ва ўзросце, адукацыі, з любога рэгіёна.

У якасці конкурсных матэрыялаў можна дасылаць як кароткія навіны, так і разгорнутыя артыкулы.

Канкурсанты будуць ацэньвацца па наступных крытэрах:
1) Эксклюзіўнасць інфармацыі.
2) Вастрыня ўзнятай праблемы.
3) Аператыўнасць працы.
4) Чытацкі рэйтынг дасланых матэрыялаў.
5) Актыўнасць працы (колькасць дасланых матэрыялаў).

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны перад Калядамі 23 снежня 2007 г.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі:

1 месца — лічбавы дыктафон SONY ICD-U60.
Прыз за 1-е месца: Sony icb-u60

2 месца — лічбавы дыктафон SONY ICD-B500.
Прыз за 1-е месца: Sony b500

3 месца — USB-флэшкартка аб’емам 1 Гб.

Рэдакцыя пакідае за сабой права замяніць прызавыя дыктафоны на іншыя мадэлі з характарыстыкамі аналагічнымі заяўленым.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ