Полацкія тэатры не пусцілі на менскі фестываль

Чацверты Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар-2007", што адбываецца на гэтым тыдні ў Менску, праходзіць без удзелу калектываў з Полаччыны.

Як паведамляе "Химик", тэатр Полацкага дзяржаўнага універсітэта "Арт" і полацкі Народны моладзевы тэатр "Пілігрым", што на двух мінулых фестывалях забіралі разам ледзьве не палову ўсіх узнагарод, не атрымалі дазволу сёлета ўдзельнічаць у фестывалі.
Умовы фестывалю "Тэатральны куфар" прадугледжваюць, што кожны калектыў можа ўдзельнічаць у фестывале толькі два гады запар. Але па інфармацыі "Химика", тэатр "Арт" і сёлета атрымаў запрашэнне на фестываль і абяцанне ад арганізатараў перагледзець свае ўмовы. Але потым тэатру было адмоўлена. "Пілігрым" апынуўся па-за праграмай "Куфара" з падставы таго, што гэта не студэнтскі, а проста моладзевы тэатр. Тым часам для гасцей з далёкага замежжа арганізатары фэсту зрабілі выключэнне: запрасілі да ўдзелу швейцарскі моладзевы тэатр "youTOO".
Усяго у межах фестываля пакажуць 16 спектакляў тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Латвіі, Бельгіі, Эстоніі, Швейцарыі і Балгарыі, паведамляе "Химик".


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць