Паклонны крыж у Полацку узьнеслі побач з танкам

На працягу ўсяго тыдня ў Полацку праходзілі святочныя мерапрыемствы з нагоды 1015-й гадавіны Полацкай япархіі. Гэта самая старая япархія ў Беларусі.

Святочныя мерапрыемствы пачаліся з урачыстага набажэнства. У ліку святочных мерапрыемстваў адчынілася фотавыстава, прайшоў кінафестываль, распачала работу навукова-практычная канферэнцыя, адбылася прэм'ера спектаклю «Паэтычныя мроі пра святую зямлі Беларускай Еўфрасінню», а таксама фестываль духоўных спеваў і звону. Адным з галоўных юбілейных мерапрыемстваў стала асвячэнне чатырох паклонных крыжоў, штро паўсталі на галоўных дарогах пры ў'ездзе ў Полацк. Крыж на ростані дарог, што вядуць у Вільню, Менск і Наваполацк, асвяціў Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Партрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт.
Дарэчы, гэты паклонны крыж узнесены побач з танкам, што стаіць тут ад савецкіх часоў.

Крыніцы: радыё Свабода, "Химик".

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ