Сёння ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя кнігі Ўладзіміра Арлова

Прэзентацыя кнігі Ўладзіміра Арлова "Імёны Свабоды" прызначана на сёння ў Віцебску. Сустрэчы пісьменніка з чытачамі ўжо прайшлі ў Полацку, Наваполацку ды ў пасёлку Росіца Верхнядзьвінскага раёну.

Арганізатарам сустрэчы з'яўляецца Віцебская абласная рада ТБМ. Як паведамляе радыё Свабода, на сённяшняй сустрэчы з чытачамі прагучаць тыя старонкі з кнігі, што прысвечаны віцебчукам. Героямі кнігі сталі як вядомыя асобы, чые імёны ўжо трапілі ў энцыкляпэдыі, так і тыя, хто быў вядомы хіба ў вузкім коле сваіх родных, сяброў, аднадумцаў. З Віцебшчынай звязаны лёс такіх герояў кнігі "Імёны Свабоды", як сусветна вядомы мастак Язэп Драздовіч, заснавальнік беларускага тэатру Ігнат Буйніцкі, пісьменнікі Васіль Быкаў і Ўладзімір Караткевіч, паэт Анатоль Канапелька, мастак Лявон Баразна, грамадскі дзеяч Ўладзімір Плешчанка.
На прэзентацыю арганізатары запрасілі сваякоў і блізкіх мясцовых героеў кнігі.
Ўладзімір Арлоў мае намер зладзіць прэзентацыі сваёў кнігі ва ўсіх мясцінах, адкуль паходзяць людзі, чые імёны ён лічыць "імёнамі Свабоды".

Крыніца: радыё Свабода.

Чытайце яшчэ