Мітрапаліта Філарэта ўзнагародзілі медалём “За заслугі перад Полацкам”

Ва ўрачыстасцях, якія праходзілі ў Полацку на гэтым тыдні з нагоды святкавання 1015-годдзя Полацкай епархіі, прыняў удзел Патрыяршы экзарх усёй Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. 2 кастрычніка на святочным вечары ў Палацы культуры ААТ “Шкловалакно” ён быў узнагароджаны медалём “За заслугі перад Полацкам”.

Уручаючы гэту ўзнагароду, заснаваную мясцовымі ўладамі, старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла адзначыў вялікую ўвагу мітрапаліта Філарэта да старажытнага беларускага горада.

На гэтай жа цырымоніі архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію падарылі багата ўпрыгожанае Евангелле – у гонар 30-годдзя ягонага духоўнага пастырства і 10-годззя працы ў Полацкай епархіі.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць