МУС Беларусі гатовы выслухаць жыхароў Талачына, незадаволеных працай мясцовай міліцыі

Прэтэнзіі жыхароў Талачына да органаў унутраных спраў не маюць абгрунтаванняў, заявілі БелаПАН у МУС Беларусі, каментуючы нядаўнія падзеі ў гэтым раённым цэнтры, дзе група грамадзян збіралася правесці пікет і выказаць такім чынам сваё незадавальненне працай мясцовай міліцыі.

Па словах суразмоўцы інфармацыйнага агенцтва, “ніхто з жыхароў Талачына афіцыйна не звяртаўся з прэтэнзіямі ні ў Талачынскі РАУС, ні ў УУС Віцебскага аблвыканкама, ні ў МУС”. “Пры гэтым у Міністэрстве ўнутраных спраў гатовы выслухаць прэтэнзіі і разабрацца”, – сказаў прадстаўнік міліцэйскага ведамства.

Нагадаем, пікет планавалася правесці 30 верасня, аднак мясцовыя ўлады яго не санкцыянавалі. Заяўнікі акцыі сцвярджаюць, што грамадскасць горада жадала, у прыватнасці, выказаць незадавальненне тым, як ідзе расследванне некалькіх сур’ёзных злачынстваў, якія выклікалі шырокі рэзананс у раёне.

БелаПАН.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць