На юбілей Докшыцам падаравалі герб-фантан

Сапраўдным упрыгожаннем райцэнтра Докшыцы стаў новы фантан са жбанамі, якія нібыта сыйшлі з герба горада.

Такі падарунак зрабілі гораду ўлады да юбілею. Днямі Докшыцы адзначылі сваё 600-годдзе. Да юбілею былі прымеркаваны ўрачыстасці ды народныя гулянні, што расцягнуліся на два дні. Акрамя канцэртнай праграмы асноўныя вехі гісторыі гэтай зямлі знайшлі адлюстраванне ў літаратурна-мастацкай пастаноўцы Докшыцкага народнага тэатра. Упрыгожыла свята горада і імпрэза “Смачна гатуем – усіх частуем”, выстава-кірмаш народных майстроў і іншыя юбілейныя мерапрыемствы. На свята завітаў дэпутат парламента Васіль Хрол, які зараз працуе ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

крыніца: sumiezza.org


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць