Ў бібліятэке імя Леніна адбылася сустрэча з нямецкім пісьменнікам Марцінам Полакам

Інстытут Гётэ ў Мінску ў межах году нямецкай культуры ў Беларусі “Імгненні культуры 2007: Чатыры пары года нямецкай культуры” арганізаваў у Віцебску сустрэчу з аўстрыйскім перакладчыкам, журналістам і пісьменнікам Марцінам Полакам.

Марцін Полак нарадзіўся ў 1944 годзе ў мястэчку Бад Халь у Верхняй Аўстрыі. Вывучаў славістыку і гісторыю Усходняй Еўропы ў Вене і Варшаве. Шмат гадоў правёў у Польшчы і былой Югаславіі. Да 1998 года з’яўляўся карэспандэнтам часопіса “Spiegel”. З таго часу працуе ў якасці свабоднага аўтара і перакладчыка. Марцін Полак шмат перакладае, у тым ліку і польскіх аўтараў.

Як укладальнік Марцін Полак выдаў дзве кнігі: “Сармацкія ландшафты. Навіны з Літвы, Беларусі, Украіны, Польшчы, Германіі” і “Ад Мінска да Манхэтэна. Польскія рэпартажы”.

У 2004 г. выйшаў яго раман “Мёртвы ў бункеры. Апавяданне пра майго бацьку”, які і быў прэзентаваны на літаратурнай вечарыне 8 кастрычніка ў абласной бібліятэцы імя Леніна.

Канцэпцыя выдання наступная: бацька Марціна Полака ўзначальваў Гестапа горада Лінца і кіраваў карнымі аперацыямі, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Ярымі нацыстамі былі большасць яго продкаў па бацькоўскай лініі.

Чаму адбылося так, а не інакш, Марцін спрабуе разабрацца разам з сваім чытачом.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ