“Прамень” ззяе ўсё мацней…

У жніўні, як мы ўжо паведамлялі, у Парфенаве выйшла моладзевая газэтка Докшыцкага раёна "Прамень". Наклад газэткі - 299 асобнікаў - быў вельмі хутка распаўсюджаны на Докшыччыне.

У асноўным ідэя выдання і сама газэтка успрымалася дакшычанамі пазітыўна. Другі нумар газэткі падрыхтаваны да друку 13 кастрычніка ў Полацку і ён ужо зусім непадобны на першы. Гаворыць рэдактарка Алеся Мураўская:

- Сама канцэпцыя выдання мясцовай моладзевай незалежнай газэткі засталася некранутай. Але мы вырашылі, што варта павялічыць яе аб’ём да 8 старонак ды пашырыць тэрыторыю распаўсюду на суседнія раёны – Мёрскі, Глыбоцкі, Пастаўскі. Гэта стварае некаторыя складанасці: цяжка будзе распаўсюджваць, няма наладжаных сувязяў, цяжэй здабываць навіны з тых рэгіёнаў. Але, думаем, варта гэтым займацца. Шкада толькі, што “ліміт” у 299 асобнікаў не дае шырока разгарнуцца...

Спампаваць новы нумар газэткі “Прамень” можна па спасылцы: http://dokshitsy.narod.ru/pramien/pramien2.zip

Матэрыял удзельнічае ў конкурсе «Народны карэспандэнт».

Чытайце яшчэ