Вандроўнік па жыцці

Нязвычайная выстава працуе ў віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва. Яе экспанаты - габелены, сплеценыя з лазы, пацеркі са шпал і цвікаў, канструкцыі з ільняных нітак. Лёгкасць і нібы цеплыня авалодвае гледачамі, прыйшоўшымі сюды, на вуснах кожнага з’яўляецца ўсмешка...

Аўтар гэтай дзіўнай прасторавай фантазіі – член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Генадзь Фалей. А яго выстава “Вандроўнік па жыцці”адкрылася да 50-годдзя мастака.

Для стварэння сваіх кампазіцый Г. Фалей выбраў вельмі складаны па сваёй прастаце матэрыял – абгарэлыя кавалкі дрэва, шпагат, ніткі, галінкі лазы. Мастаку трэба было уявіць гэты матэрыял, каб стварыць у прасторы вобраз святла і чысціні. І ў яго гэта атрымалася. Прасторавы вобраз, створаны Г. Фалеем, - на здзіўленне лёгкі, аптымістычны, блізкі да прыроды, пранізаны любоўю да беларускіх каранёў.

“Гэта незвычайны габеленшчык, - гаворыць навуковы супрацоўнік мінскага Цэнтра сучаснага мастацтва Ларыса Міхневіч, - ён вельмі адрозніваецца ад усяго, што робіцца ў Беларусі ў гэтай галіне. Гэта выстава – з’явя для беларускага мастацтва, яна адлюстроўвае ўсе працэсы развіцця габелена, які ў 60-я гады “адарваўся” ад сцяны, стаў інсталяцыяй, затым зноў габеленам.”

Па словах супрацоўнікаў ЦСІ, гэта экспазіцыя сёння можа быць запатрабаваная ў любым музее света. Генадзь Фалей, які стала знаходзіцца ў творчым поіску, ідзе нага ў нагу з сусветным мастацтвам.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць