Віцебскім актывістам замінаюць дабрацца да Мінску

Праваахоўныя органы любым чынам намагаюцца не дапусціць таго, каб віцебскія актывісты трапілі сёння ў Мінск на Еўрапейскі марш.

Так, Павел Севярынец, які ўвесь учорашні дзень вымушан быў правесці пад неафіцыйным дамашнім арыштам, атрымаў чарговую позву ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага РАУС. Калі ён не з'явіцца ў міліцыі і сёння, яго, як пазначана ў позве, прывядуць пад прымусам. З раніцы ля дома, дзе жывуць бацькі спадара Севярынца, як і ўчора, стаялі дзьве машыны з людзьмі ў цывільным.
Адчулі пільную ўвагу праваахоўных органаў і актывісты з рэгіёнаў. Так, машыну, на якой ехаў ў Мінск Леанід Гаравы з Гарадка, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны распачалі праверку, ці не на крадзеным аўтамабілі едзе спадар Гаравы. У Глыбокім мясцовага актывіста Яраслава Берніковіча супрацоўнік КДБ спыніў на аўтастанцыі ды паведаміў, што калі спадар Берніковіч не правядзе сённяшні дзень дома, то праваахоўныя органы знойдуць, з якой прычыны затрымаць яго за якое-небудзь адміністратыўнае правапарушэнне.

крыніца: Радыё Свабода


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць