14 кастрычніка ў філармоніі адбыўся канцэрт гурта Camerata

Дзякуючы сваім празрыстым і хрустальным галасам, яны ствараюць ўражанне вялікага сімфанічнага аркестра, у якім ёсць і саксафон, і кантрабас, і нават сінтэзатар ды труба.
У іх музыцы захаваная энергетыка Беларусі, традыцыйнай народнай культуры і неабавязкова нават заплюшчваць вочы, каб вобразы пачалі паўставаць з падсвядомасці: гэта ідуць снягі і завываюць завірухі, а гэта ранак у лесе.

Менскі гурт Camerata прывёз віцебскаму гледачу праграму, якая складаецца як з уласна напісаных кампазіцый, так і аранжыраваных джазавых твораў. На канцэрце побач прагучалі такія вядомыя творы, як “Серэнада луннаму святлу”, “Атласная цацка” і ўласна камератаўскія рэчы “Знічка”, “Снега”, “Между небом і землёй”.

Таксама музыкі павіншавалі гледачоў з Пакровам, які адзначаеўся учора, прысвяціўшы святу выкананне Ave Maria.

Матэрыял удзельнічае ў конкурсе «Народны карэспандэнт».


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць