Фундамент крамы закладалі з малітвай

Новая крама, якая належыць ААТ “Веста”, з’явіцца восенню наступнага года побач з абласной клінічнай бальніцай, на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 32а. На закладку фундамента будаўнікі запрасілі святароў.

Асвячэнне першага каменя зрабіў настаяцель храма ў гонар абраза Божай Маці “Лекарка” Аляксандр Ганчароў. Ён прачытаў малітву аб дапамозе будаўнікам і ўсяму калектыву ААТ “Веста”.

Супермаркет, плошчай 1 126 квадратных метраў, стане пяцідзесятай па ліку “вестаўскай” крамай ў Віцебску. У гэтым раёне, дзе мала аб’ектаў гандлю і дзе знаходзіцца вялікая бальніца, пабудаваць новую краму трэба было даўно.

Меткі:

Чытайце яшчэ