Глыбоччына можа застацца без “Вольнага Глыбокага”

На сённяшні дзень на Глыбоччыне існуе адзіная недзяржаўная газета - "Вольнае Глыбокае". Яе рэдактар і выдавец Ўладзімір Скрабатун мае статус прыватнага прадпрымальніка. Згодна з прэзідэнтскім ўказам №302 ён павінен вырашыць, ці пераводзіць сваю выдавецкую справу ў статус прыватнага ўнітарнага прадпрыемства.

Газета фактычна з'яўляецца сямейнай справай спадара Скрабатуна. Сам ён робіць вёрстку, піша журналістскія матэр'ялы, жонка ездзіць ў друкарню, адна дачка прадае газеты, другая збірае рэкламу. Пераход ў новы юрыдычны статус дазволіў бы наняць некалькі наёмных працаўнікоў, -- у першую чаргу, дадатковых карэспандэнтаў. Мажліва, гэта дазволіла б павялічыць наклад газэты, які зараз складае толькі 2 тысячы 200 паасобнікаў. Але новы статус пацягне за сабой больш складаную бухгалтэрыю, якая прадугледжвае працу выключна па безнаяўнаму разьліку, большую колькасьць падаткаў і большыя штрафныя санкцыі ў выпадку якіх-небудзь праблем. Да прыкладу, у выпадку запазычанасьцяў перад друкарняй, якія перыядычна здараюцца, бо газэта коштам 700 рублёў і перыядычнасьцю выхаду раз на тыдзень не заўсёды раскупаецца жыхарамі Глыбокага.

Паводле Уладзімер Скрабатуна, можна было б распаўсюджваць газэту і ў памежных раёнах – Пастаўскім, Мёрскім, Докшыцкім. Аднак для гэтага трэба здабываць мясцовую інфармацыю: наймаць супрацоўнікаў -- карэспандэнтаў, распаўсюднікаў, ды іншых работнікаў, чаго прзыдэнцкі ўказ больш не дазваляе індывідуальнаму прадпрымальніку. Пераход у стан прыватнага унітарнага прадпрыемства таксама непажаданы. Спадар Уладзімер кажа, што трапіў ў зачараванае кола – але нават не цяпер, а яшчэ колькі гадоў таму, калі "Вольнае Глыбокае" забаранілі распаўсюджваць праз шапікі "Белсаюздруку", а "Белпошта" адмовіла ў чытачам у падпісцы на недзяржаўную газэту.

Крыніца: радыё Свабода.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць