У Віцебску падпалілі пяць машын, у тым ліку дзве міліцэйскія

Напрацягу двух тыдняў невядомыя злачынцы ў Чыгуначным раёне Віцебска падпалілі пяць легкавых машын. У тым ліку дзве міліцэйскія – ВАЗ 2110 і “Мазда 626”.

Як паведамляе “Віцебскі веснік”, ахвярамі зламыснікаў сталі таксама “Крайслер” і “Хонда” - эксклюзіўныя мадэлі, якія былі ў Віцебску адзінкавымі. Злачынствы былі зроблены ўначы, прыблізна ў адзін час – у прамежку паміж 12 і 2 гадзінамі. Супрацоўнікі міліцыі амаль не сумняваюцца, што ўсе падпалы рабіў адзін і той жа чалавек.

Злачынцу пакуль шукаюць. У сувязі з гэтым Чыгуначны РАУС Віцебска звяртаецца да грамадзян, якім што-небудзь вядома пра серыю падпалаў, паведаміць у дзяжурную частку па тэлефоне 36-51-85 або ў любое аддзяленне міліцыі.

Чытайце яшчэ