У Віцебску з’явілася кнігарня з партрэтамі беларускіх асветнікаў

Кнігарня «Книжный мир», што знаходзіцца на вуліцы Леніна ў Віцебску, нядаўна змяніла дызайн сваёй вітрыны, аздобіўшы яе партрэтамі Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага і Сымона Буднага. І хоць назва крамы напісана па-руску, прыемна, што пакупнікоў яшчэ з вуліцы вітае не хто-небудзь, а славутыя беларускія асветнікі. Адразу хочацца сюды зайсці. Бадай, сёння гэта адзіная такая кнігарня ў горадзе.

Побач з партрэтамі асветнікаў напісаны даты: Францыск Скарына – 1517, Сымон Будны – 1562, Васіль Цяпінскі – 1575.

Нагадаем пра гэтыя важныя для беларусаў падзеі. У 1517 годзе Ф.Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу. У 1562 годзе С.Будны распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы.

А вось з апошняй датай, што тычыцца дзейнасці і творчай спадчыны В. Цяпінскага, здаецца, выйшла, непаразуменне. Славуты гуманіст і прадаўжальнік Скарынавай справы, дзеяч беларускай Рэфармацыі ў сваім маёнтку Цяпіна (зараз Чашніцкі раён) выдаў беларускі пераклад “Евангелля” каля 1580 г. А вось у 1575 годзе ў Вільні выйшла “Евангелле”, якое надрукаваў другі знакаміты сын беларускага народу – Пётр Мсціславец. Дарэчы, менавіта ён разам з Іванам Федаровічам (у расійцаў больш вядомы як Фёдараў) заснавалі кнігадрукаванне ў Маскве.

І хоць асветнікі жылі і тварылі ў XVI стагоддзі, іхнія запаветы – не цурацца “навукі ў слове сваім”, захоўваць традыцыі продкаў – актуальныя і сёння.


Падобнае

    1 каментар

    1. Zmit  
      20/Кастрычнік/2007 у 22:21

      мдя... все грустнее и гручтнее мне читать новости на этом саите...
      и дело не в самих новостях. а в том как они поданы.
      я точно знаю, что в Витебске 2 книжных магазина на ул. Ленина. еще один на замковой, но почти на Ленина. и хоть убей, я не знаю как какой называется. я лишь знаю, что как бы хорошо ни были нарисованы портреты Скарины или еще кого на из витринах, количество художественной литературы в них не то чтобы увеличится, но хотя бы не прекратится снижаться. ибо в том книжном, что почти на пл. Победы, лежат одни тетрадки для школьников и решебники тестов. а худ. литературе из всех огромной площади выделено 2 шкафчика... бля!!! я привык покупать книги в Минске, в таких книжных как в здании КЗ "Минск", в котором количество разных книг на единицу площади максимально...

    Каментаваць