Рок-кола ўжо хутка!

Тыдзень застаўся да 17-га міжнароднага фэстывалю “Рок-Кола”, які пройдзе 26-27 кастрычніка на сцэне палаца культуры ААТ “Полацк-Шкловалакно”.

Адборачны тур фэстывалю адбыўся 13 кастрычніка і вылучыў 27 гуртоў-удзельнікаў конкурснай праграмы. Так, сталася вядомым, што 26 кастрычніка выступяць: Borealis (Мінск), Cross B.Band (Мінск), INVASION (Наваполацак), Ne [Happy]End (Смаленск, Расія), The Planets (Наваполацк), The Storm (Менск), Unia (Мінск), Zescape (Мінск), Версия (Полацк), ДОЩ (Запарожжа, Украіна), М. Такси (Наваполацк), ПризRock (Баранавічы), Спрат (Брэст), DiZL (Магілёў); госці першага дня – Крама, Фляўс і Кляйн, Скімен; 27 кастрычніка: «103» (Якуцк, Расія), Dark Deception (Полацк), Denial of Life (Наваполацк), Expansiya (Мінск), MsLemon (Мінск), SKYNET (Бабруйск), Sublimacia (Мінск), Tarpach (Мінск), Wild Heaven (Наваполацк), ZATOCZKA (Магілёў), Абвиотура (Масква, Растоў-на-Доне, Расія), Акропаль (Смалявічы), Роберт Парень (Горкі), госьці другога дня – DEIMOS, VICIOUS CRUSADE, СТАЯ.

Сярод гуртоў, што патрапілі на фэстываль, дзевяць прадстаўляюць сталіцу Беларусі, чатыры — Наваполацк, два — Полацк, а віцебскіх гуртоў няма ўвогуле. Гэта прыкра, але ня дзіўна – заяўку на ўдзел падала толькі адзіная каманда з абласнога цэнтру – “Стереодети”.

Увага: з Віцебску на фэстываль будуць арганізаваныя аўтобусныя паездкі. Сачыце за інфармацыяй!


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць