У кінатэатрах Віцебска пройдзе паказ фільмаў паводле твораў А.Ліндгрэн

У Віцебску с 24 па 28 кастрычніка ва ўсіх кінатэатрах горада адбудзецца паказ фільмаў паводле твораў вядомай шведскай пісьменіццы Астрыд Ліндгрэн. Кінапаказ, прысвечаны 100-годдзю з дня яе нараджэння, ладзіць Шведская амбасада ў Беларусі. Ён адкрыецца ў Доме кіно (былы кінатэатр “Спартак”), дзе будзе прадэманстравана аповесць пісьменніцы “Мы – ўсе з Булербю”. Чакаецца, што на адкрыцці будуць прысутнічаць прадстаўнікі Шведскай амбасады.

У межах мерапрыемства віцябчане таксама ўбачаць фільмы: “Малыш Нільс Карлсан”, “Браты Львінае Сэрца”. А ў кінатэатры “Брыганціна” гледачоў чакаюць сустрэчы з казкамі “Роня – дачка разбойніка”, “Малыш і Карлсан, які жыве на даху”, “Браты Львінае Сэрца”, “Малыш Нільс Карлсан”.

Астрыд Ліндгрэн ужо школьніцай у сваіх сачыненнях дэманстравала казачныя фантазіі. Адно з яе сачыненняў было надрукавана ў гарадской газеце, калі ёй споўнілася 13 год. У1944 г. А.Ліндгрэн прыняла ўдзел у конкурсе на лепшую кнігу для дзяўчынак, у якім стала пераможцай. Праз год пасля гэтага выходзяць вядомыя кнігі пісьменіцы: “Пэпі Доўгая Панчоха”, ”Малыш і Карлсан”, ”Міа, мой міа!”, ”Расмус-валацуга” і шмат іншых.

За сваю літаратурную творчасць А.Ліндгрэн атрымала шмат узнагарод. У тым ліку яна двойчы была ўзнагароджана міжнародным Залатым медалём імя Ганса Хрысціяна Андэрсэна. У Расіі яе ўзнагародзілі медалём Льва Талстога, які прысуджаецца выбітным выхавацелям дзяцей ва ўсім свеце. Польскія дзеці прысудзілі ёй Ордэн Усмешкі. У 1999 годзе пісьменніцу прызналі самай вядомай шведкай у свеце.

Чытайце яшчэ