У Віцебску раскрыта нелегальная “яйкавая імперыя”

У Віцебску раскрыта злачынная арганізацыя, якая займалася нелегальным гандлем курынымі яйкамі. ”Яйкавая імперыя” складалася з двух самастойных крымінальных груповак. Курыныя яйкі (пераважна немаркіраваныя) махляры набывалі оптам на прадпрыемствах “Белптушкапрама” і ў камерцыйных структур нашай краіны і Расіі. Тавар маркіраваўся саматужным шляхам, а пасля прадаваўся на вуліцах Віцебска.

Як паведамляе БелТА, за тры гады такой дзейнасці крымінальная арганізацыя атрымала прыбытак, які склаў амаль 830 мільёнаў рублёў. Частку гэтых сродкаў кіраўнік “імперыі” выкарыстаў для сваёй прадпрымальцкай дзейнасці, звязанай з перапрацоўкай і рэалізацыяй драўніны.

Крымінальная справа ў адносінах да сямі затрыманых членаў групы накіравана ў суд. “Бізнэсоўцам” прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку тром з іх – у стварэнні і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Кіраўніку інкрымінуецца яшчэ і адмыванне матэрыяльных каштоўнасцей, набытых злачынным шляхам. Астатнія ўдзельнікі групы ўстанаўліваюцца.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ