Флікеры з’явяцца і ў даярак

Сельгаспрадпрыемствы Віцебшчыны абавяжуць забяспечыць сваіх супрацоўнікаў – даярак і механізатараў – флікерамі. Пра гэта паведамляе БелТа са спасылкай на намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага аблвыканкама Сяргея Догеля.

Па дадзеных аблсельгасхарча, толькі ў 30% супрацоўнікаў сельскай гаспадаркі спецадзенне мае флікеры. Па этай прычыне аблсельгасхарч збіраецца абавязаць гаспадаркі набыць флікеры ў першую чаргу для даярак, трактарыстаў і вартаўнікоў, якія ідуць на працу ці вяртаюцца з яе ў цёмны час сутак.

У якасці станоўчага прыкладу С.Догаль назваў Сенненскі раён. Тут мясцовыя ўлады даручылі камбінату бытавога абслугоўвання шыць спецадзенне толькі з флікерамі. У выніку палова сельгаскааператываў гэтага раёна забяспечылі сваіх супрацоўнікаў такой формай.
Нагадаем, што па статыстыцы кожнае чацвёртае дарожна-транспартнае здарэнне адбываецца ў цёмны час сутак.

Меткі:

Чытайце яшчэ