Прырода – невычэрпная крыніца натхнення

Выстава жывапісу Мікалая Таранды “Мой родны кут”, прысвечаная 60-годдзю мастака, працуе ў Абласным краязнаўчым музее. Юбілейная выстава прапануе больш за 60 работ жывапісца, аб’яднаных адной тэмай – тэмай прыроды.

Мікалай Таранда,сябра Саюза мастакоў Беларусі, – мастак, улюблёны ў сваю радзіму, яе лясы, нябёсы, азёры, цудоўныя куткі прыроды. Ён бачыць прыгажосць і вясёлку колераў у звычайных рэчах – адлюстраваннях дрэў у вадзе, вясковых хатах, вазе з кветкамі. Глядач карцін М. Таранды, мабыць, і не здагадваўся дагэтуль, які рознакаляровы можа быць звычайны белы снег або шэрае восеньскае неба. Палотны Таранды вучаць бачыць свет ярчэй і выразней, яны прасякнутыя любоўю да жыцця, колерам і святлом душы аўтара. Колер з’яўляецца для яго стрыжнем пабудовы твора.

Мікалай Іванавіч Таранда — выпускнік мастацка-графічнага факультэта ВДПІ імя П. М. Машэрава, асновы графічнай і жывапіснай культуры атрымаў у знакамітых прадстаўнікоў віцебскай мастацкай школы В. Ральцэвіча, Л. Анцімонава, А. Салаўёва.

За 30 гадоў працы (мастак жыве і працуе ў Оршы) М. Таранда стварыў шмат жывапісных і графічных работ, якія экспанаваліся на шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Яго творы знаходзяцца ў зборах ВАКМ, Музея сучаснага мастацтва ў Мінску, музейнага комплекса “Гісторыя і культура Аршаншчыны”, Музея сучаснага мастацтва Балгарыі, у прыватных калекцыях Беларусі, Гераманіі, Польшы. Да юбілею мастака Віцебскай друкарняй выдадзены каляндар і каталог яго твораў. Выстава ў ратушы, як сваеасаблівы вынік пэўнага этапа творчага шляху мастака, прапануе
частку з іх.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ