Рыэлтары гуляюць не па правілах

Спецыялiсты Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi пацiкавiлiся, як рыэлтарскія арганізацыі выконваюць патрабаваннi, зацверджаныя Указам Прэзiдэнта ў пачатку 2006 года ў мэтах абароны правоў i законных iнтарэсаў спажыўцоў.

Па выніках праверкі высветлiлася, што многiя такiя арганiзацыi гуляюць па сваіх правілах. Так, правіламі прадугледжана, што з гэтага года рыэлтарскiя арганiзацыi плату за паслугi павiнны браць за фактычны час, патрачаны на выкананне кожнай работы ў гадзiнах, з улiкам кошту гадзiны. Фактычна ж рыэлтары прад’яўляюць плату спажыўцам на падставе актаў выкананых работ з указаннем у iх толькi агульнага кошту работ без раздрукоўкi вiду i часу выканання. Кошт работ, згодна з актамi, дасягае 1,5 мiльёна рублёў за аб’ект здзелкi, з якiх большую яе частку аплачвае прадавец кватэры.

Больш за то: рыэлтары вымушаюць кліентаў выконваць тую частку работы, якую павінны рабіць самі. Неверагодна, але гэта так: рыэлтарскiя арганiзацыi фактычна не ўдзельнiчаюць у зборы дакументаў для здзелак! Праверкай устаноўлена, што з 16 кватэр, прадаць якiя дапамагала адна рыэлтарская кантора ў І паўгоддзi 2007 года, дакументы па 12 кватэрах сабралi iх уласнiкi. Тым самым рыэлтарская арганiзацыя не сабрала дакументы па гэтых кватэрах, але ж, тым не менш, кліенты аплацiлi за гэту паслугу па 488 тысяч рублёў.

Крыніца: газета "Звязда".

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ