Севярынца выклікалі да следчага ў якасці сведкі па справе аб забойстве

Палітыка Паўла Севярынца выклікалі ў да следчага ў пракуратуру Савецкага раёна Мінска ў якасці сведкі па справе аб забойстве таксіста.

Як распавёў П.Севярынец, забойства таксіста адбылося чатыры гады таму – у ноч з 22 на 23 кастрычніка 2003 года, побач з домам, дзе ён на той час здымаў кватэру. Па словах палітыка, следчы патлумачыў яму, што чалавек з прозвішчам Лабадзінскі, якога падазраюць у забойстве, заявіў, што ў той момант ён ехаў менавіта да Севярынца. “Гэта вельмі дзіўная заява і дзіўная гісторыя, – лічыць палітык. – Па-першае, я не памятаю чалавека з прозвішчам Лабадзінскі. Па-другое, ён не мог ехаць да мяне, паколькі ў тыя дні я знаходзіўся на Украіне, аб чым сведчаць адзнакі ў маім пашпарце. І па-трэцяе, да мяне звычайна ў 3-4 гадзіны ночы (а менавіта ў гэты час адбылося забойства) у госці не ездзяць”.
Разам з тым П.Севярынец збіраецца прыйсці ў пракуратуру.

Паводле БелаПАН.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць