П’юць, б’юцца і забіваюць…

П’янства на Докшыччыне квітнее. П’яныя людзі могуць учыніць неверагодна цяжкія злачынствы, а нехта ў пошуку грошаў на чарговую бутэльку гарэлкі ідзе на крадзеж… Вось і з пачатку бягучага года асобамі ў стане алкагольнага ап’янення ў Докшыцкім раёне здзейснена 48 злачынстваў.

У Тумілавічы неяк завіталі двое братоў, адзін з якіх, раней судзімы, меў за мэту наведаць свайго былога сукамерніка. Вядома ж, разгарнулася п’янка, падчас якой адзін з выпівохаў ледзьве не забіў адну мясцовую жыхарку, якая бавіла час разам з імі. Жанчына была дастаўлена са шматлікімі цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі ў раённую бальніцу. Яшчэ больш трагічная гісторыя здарылася гэтым летам ў Ваўкалаце. У гэтым традыцыйна больш спакойным за астатнюю Докшыччыну краі п’яны жыхар Санкт-Пецярбурга забіў маладую жанчыну.

У кастрычніку, падчас правядзення чарговага месячніка па барацьбе з нелегальным абаротам алкаголю за адзін тыдзень міліцянтамі было канфіскавана 70 літраў спірту і 5 літраў самагону.

Матэрыял удзельнічае ў конкурсе «Народны карэспандэнт».

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ