Генеральны пракурор пацвердзіў затрыманне супрацоўніка віцебскага КДБ

У ходзе расследавання крымінальнай справы пра выбухі, якія адбыліся ў Віцебску ў 2005 г. за незаконнае захоўванне боепрыпасаў быў затрыманы супрацоўнік УКДБ па Віцебскай вобласці, пра што Народныя навіны Віцебска” паведамлялі раней. Сёння генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч пацвердзіў інфармацыю пра затрыманне афіцэра дзяжбяспекі, аднак адзначыў, што яго датычнасць да выбухаў не пацверджана.

Да следчых мерапрыемстваў па справе пра віцебскія выбухі прыцягнутыя некалькі дзесяткаў чалавек, якія звязаныя з незаконным захоўваннем боепрыпасаў і зброі. Пра гэта сёння паведаміла БелТА са спасылкай на генеральнага пракурора.

Меткі: , , , , , , ,

Чытайце яшчэ