Віцебскія вучоныя распрацавалі унікальны біятэхналагічны імплантант

Спецыялісты Віцебскіх дзяржаўных медыцынскага і тэхналагічнага універсітэтаў распрацавалі унікальны біятэхналагічны матэрыял для аднаўлення касцявых і храстковых структур.

Як паведаміла БелаПАН супрацоўніца ВДМУ, адзін з аўтараў распрацоўкі Марына Крыштопава, падобныя матэрыялы – біятрансплантанты замежнай вытворчасці – выкарыстоўваюцца ў розных галінах сучаснай хірургіі. У Беларусі ўласная вытворчасць якога-небудзь віда матэрыяла для пластыкі касцёва-храстковых дэфектаў у чалавека пакуль адсутнічае.

Віцебскія вучоныя распрацалі імплантант, які ўяўляе сабой трыкатажнае палатно з поліэфірных нітак белага колеру з дробнаячэйкавымі адтулінамі. Па словах спецыяліста, гэты матэрыял даступны, танны і “лёгкі” ў апрацоўцы. М.Крыштопава дадала, што ў адрозненні ад замежных аналагаў пры прымяненні айчыннага імплантанта “аперацыя атрымліваецца менш траўматычнай для пацыента”.

Зараз праводзяцца клінічныя выправанні навінкі. М.Крыштопава лічыць, што ў перспектыве яе можна паспяхова прадаваць за мяжу. Яна таксама адзначыла, што гэты праект ВДМУ сёлета заняў першае месца ў рэспубліканскім конкурсе моладзевых інавацыйных праектаў. З дакладам пра новую распрацоўку М.Крыштопава выступіла на І з’ездзе вучоных Беларусі, які прайшоў 1-2 лістапада ў Мінску.

Паводле БелаПАН.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць