Бел-чырвона-белы сцяг на Полацкім гарвыканкаме

Бел-чырвона-белы сцяг на Полацкім гарвыканкаме. Фота аўтара.Актывісты Полацкага “Маладога фронта” другі раз за месяц вывесіли нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на гарвыканкаме Полацка.

Першы раз гэтай восенню бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся над будынкам выканаўчага камітэта 28 кастрычніка. Яго павесілі вечарам, і ён лунаў некалькі гадзінаў на даху над гербам Полацка, асветлены пражэктарам.

7 лістапада, у дзень, калі ўлада святкавала чарговую гадавіну крывавай рэвалюцыі, а старыя камуністы ўскладалі кветкі Леніну, статуя якога стаіць на цэнтральным гарадскім праспекце з павернутай улева галавой (быццам каб ня бачыць Сімяона Полацкага, што велічна пазірае ў кірунку Дзвіны), маладыя патрыёты ізноў нагадалі палачанам, якія сапраўдныя сімвалы Беларусі – сцяг быў вывешаны на тым жа месцы, дзе і 28 кастрычніка.

Абедзве акцыі абышліся без затрыманняў.

Матэрыял удзельнічае ў конкурсе «Народны карэспандэнт».


Падобнае

    Каментаваць