У Полацку пройдзе традыцыйны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”

У канцэртным зале Сафійскага сабора ў Полацку 11 лістапада пачнецца ХІІ Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”. У ім прымуць удзел музыканты з пяці краін – Расіі, Даніі, Нідэрландаў, Польшчы і Аўстрыі. Сёлетні фестываль прымеркаваны да 370-годдзя з дня нараджэння дацка-нямецкага кампазітара і арганіста Дзітрыха Букстэхудэ. Ягоныя творы прагучаць у выкананні ўсіх удзельнікаў.


Першы фестывальны канцэрт пазнаёміць беларускіх аматараў музыкі з вядомым дацкім арганістам Гансам Хрысціянам Хейнам. Палачан чакаюць сустрэчы з польскімі выканаўцамі Эльжбетай Каролак і Дарыусам Гайдукевічам, арганістам з Нідэрландаў Альбертам Візгерхофам. Усе гэтыя славутыя музыканты выступяць у нашай краіне ўпершыню.

Акрамя таго, у музычным форуме ўдзельнічаюць вядомая полацкая арганістка Ксенія Пагарэлая разам з Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, а таксама заслужаная артыстка Расіі Любоў Шышханава і доктар Іаган Трумэр, які калісьці, у 1996 годзе, адкрываў першы фестываль “Званы Сафіі”. Завершыцца фестываль амаль праз месяц – 15 снежня.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць