У Віцебску з’явяцца новая вуліца і сквер – у гонар 70-годдзя вобласці

Як ужо паведамлялі “ННВ”, 15 студзеня 2008 года споўніцца 70 гадоў з дня заснавання Віцебскай вобласці, і мясцовыя ўлады загадзя пачалі рыхтавацца да ўрачыстага святкавання гэтай пвадзеі.

Так, згодна з планам мерапрыемстваў, які ў сувязі з гэтым распрацаваў і зацвердзіў Віцебскі гарвыканкам, у абласным цэнтры ўжо з’явіўся сквер імя 70-годдзя Віцебскай вобласці. Ён знаходзіцца ў раёне плошчы Леніна і акрэслены вуліцамі Чэхава, Урыцкага і Суворава і ракой Заходняя Дзвіна.

А неўзабаве, у студзені новага года, у Віцебску з’явіцца і вуліца з аднайменнай назвай. Яна будзе злучаць Маскоўскі праспект і вуліцу “Праўды” у раёне галоўнага корпуса Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта і інтэрнатаў гэтай ВНУ. На вуліцы 70-годдзя заснавання Віцебскай вобласці будзе ўсталявана памятны знак, паведамляе газета “Віцьбічы”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць