Беларускія мастакі дбаюць аб спадчыне А.Ромэра – ягоным былым маёнтку на Пастаўшчыне

Мастакі Беларусі пачалі кампанію ў абарону спадчыны Альфрэда Ромэра – беларускага, літоўскага, польскага мастака, мастацтвазнаўцы, грамадскага дзеяча і ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. Мастак некалі жыў у маёнтку Каралінава, што недалёка ад цяперашняй вёскі Камаі ў Пастаўскім раёне.

Былы маёнтак цяпер знаходзіцца амаль у аварыйным стане. І беларускія мастакі накіравалі адмысловы зварот у Міністэрства культуры. Прадстаўнікі грамадскай рады лічаць, што яшчэ не страчаная магчымасць захаваць будынак, і плануюць аднавіць яго сумесна з Саюзам мастакоў Беларусі і згуртаваннем “Бацькаўшчына”.

Сёлета спаўняецца 175 гадоў з дня нараджэння А.Ромэра. Як сцвярждаюць адмыслоўцы, найбольш плённы перыяд сваёй творчасці ён правёў менавіта ў Беларусі. Зараз у Камайскім касцёле захоўваецца адна з ягоных прац – “Хрыстос і сірата”. Мясцовая парафія абвясціла 2007 год Годам Ромэра. Некалькі дзён таму ў касцёле ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар мастака.

Паводле “Радыё Свабода”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць