У беларускім Парыжы з’явілася свая Эйфелева вежа

У вёсцы Парыж Пастаўскага раёну ўсталяваная копія Эйфэлевай вежы. Ажурнае мэталёвае збудаваньне на 25 мэтраў вянчае каталіцкі крыж. Задуму каталіцкага ксяндзя Ёзаса Булькі дапамаглі ажыццявіць спецыялісты прадпрыемства “Глыбоцкія электрычныя сеткі”.

Дарэчы, вёска Парыж не ўваходзіць у спіс так званых аграгарадкоў. Тым не меньш яна прыгажэе на вачах. Тут будуецца новы касцёл, ствараецца музэй Яна Паўла II, будзе прыгожы парк.

Народныя паданьні сьведчаць, што колішняе беларускае паселішча назваў Парыжам Напалеон Банапарт падчас вайны 1812 году. Але ў савецкія 1970-я, падчас масавых зменаў так званых “немілагучных” і “буржуазных” назваў, вёску Парыж перайменавалі ў Навадруцак. Вярнулі ж назву Парыж год таму.

Паводле Радыё Свабода.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць