No pasaran, Мірон?

Плот вакол тэатра імя Якуба Коласа. Фота Сержука СераброДнямі віцябляне, якія любяць гуляць па набярэжнай Дзвіны і Віцьбы ля тэатра імя Якуба Коласа, убачылі што прывычны маршрут стаў немагчымым. Частка тэатральнага двара цяпер абнесеная высокім каваным плотам, які ўшчыльную падыходзіць да стромага берага Віцьбы.

Цяпер, надумай які турыст агледзіць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа з усіх бакоў, у яго гэта не атрымаецца — перашкаджае плот. Што цікава — плот пачынае акурат ад тых участкаў будынка, дзе размешчаныя пажарныя лесвіцы, якія вядуць на дах. Відаць каб той жа дасужы турыст не надумаў, крый Божа, залезці віцебскі храм Мельпамены.

Плот вакол тэатра імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро
Аднак вядомы Віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда лічыць, што мерапрыемствы па ўзвядзенню плота накіраваныя супраць дзейнасці легендарнага Мірона, які 20 лістапада 2006 г. вывесіў над тэатрам нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Магчыма падобныя “супрацьміронавыя” умацаванні ў бліжэйшы час з’явяцца і ў іншых месцах горада, перакрываючы доступ да высотных кропак.
Будуюцца супрацьміронавыя умацаванні. Фота Сержука Серабро


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць