У Вене арыштавалі жыхара Наваполацка

Затрыманы ў Вене Міхаіл Шчогалеў. Фота з сайта Інтэрпола9 лістапада ў Вене крымінальная паліцыя пры дапамозе спецпадраздзялення “Кобра” арыштавала 26-гадовага Міхаіла Шчогалева — жыхара Наваполацка, які вышукваўся Інтэрполам па падазрэнню ва ўдзеле ў забойстве аднаго з сяброў крымінальнай групоўкі. Пра гэта паведаміў аўстрыйскі “Кур’ер”.

Адзін з сяброў банды, ў якой, па меркаванню беларускіх праваахоўных органаў, браў удзел Міхаіл Шчогалеў, парушыў бандыцкі “кодэкс гонару”, за што быў прысуджаны паплечнікамі да страты. Каля возера Люхава ў Полацкім раёне парушальнік даў апошнія тлумачэнні, пасля чаго 10 чалавек забіла яго палкамі. На думку следчых сярод іх знаходзіўся і затрыманы ў Вене навапалачанін. Труп забітага бандыта завезлі ў лес, дзе аблілі бензінам і спалілі.

У 2006 годзе Шчогалеў са сваёй сяброўкай выехаў у Аўстрыю і папрасіў палітычнага прытулку. Аднак у лістападзе мінулага года пара атрымала адмову.

У канцы кастрычніка беларускае аддзяленне Інтэрполу паведаміла сваім аўстрыйскім калегам, што падазраванага злачынцу трэба затрымаць. Аднак пэўную замінку ўнесла тое, што мелася розніца ў лацінскім напісанні прозвішча.

Венскія паліцыянты зрабілі засаду, у якую праз 2 гадзіны і трапіў Міхаіл Шчогалеў. Ён аказаў моцнае супраціўленне, завязалася рукапашная бойка. Скруціць навапалачаніна змаглі толькі байцы спецпадраздзялення “Кобра”.

Сяброўку Шчогалева арыштавалі на кватэры, якую яны разам здымалі. Там жа былі знойдзеныя падробныя польскія пашпарты, парыкі, розныя прылады і электронныя прыборы, а таксама 4 000 еўра гатоўкай. Венская паліцыя мяркуе, што гэты рыштунак прызначаўся для плануемага рабунку. Таксама Шчогалева падазраюць у нападзе на інтэрнэт-кавярню ў Фларыдсдорфе.


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць