Вахцёрку звальняюць па палітычных матывах?

Папярэджанне аб звальненні па сканчэнні працоўнага кантракту атрымала актывістка стваранага руху "За Свабоду!", намесніца старшыні гарадской арганізацыі Партыі БНФ Ніна Кавалёва.

Спадарыня Кавалёва працуе вахцёркай ў інтэрнаце №1 віцебскага домабудаўнічага камбіната. Як паведамляе Радыё Свабода, яна неаднаразова атрымлівала ад непасрэднага кіраўніцтва спагнанні за сваю грамадскую актыўнасць. Тым жа часам Ніна Кавалёва днямі атрымала чарговую грамату "За поспехі ў працы".
Як паведамляе Радыё Свабода, кіраўніцтва домабудаўнічага камбіната не патлумачыла прычыну скасавання кантракта з вахторкай, але сама спадарыня Кавалёва лічыць, што гэта звязана з яе палітычнымі поглядамі.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць