У Віцебскім духоўным вучылішчы пройдуць лекцыі

Протаіерэй Сергій Гардун – кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута святых Мяфодзія і Кірыла пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, місіянер, кавалер Ордэна прападобнага Сергія Раданежскага – правядзе 21 і 22 лістапада ў Віцебску лекцыі на духоўныя тэмы. Яны будуць праходзіць у Віцебскім духоўным вучылішчы (вуліца Крылова, 7). У прыватнасці, прадметам адной з гутарак стане гісторыя перакладаў Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

21 лістапада ў 18.30 – размова на тэму “Гісторыя перакладаў Свяшчэннага Пісання на беларускую мову”.

22 лістапада ў 17.30 – размова на тэму “Царква ў сучасным свеце”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Увайсці з: