Фільм “Ворагі” з удзелам наваполацкіх акцёраў заняў 4-е месца на конкурсе “Лістапада-2007”

Дэбютная праца маладога беларускага рэжысёра Марыі Можар “Ворагі” ўвайшла ў пяцёрку фільмаў-лідэраў на конкурсе XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад-2007”. Як раней паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, у здымках гэтай кінастужкі прымалі ўдзел навапалачане – члены клуба гістарычнай рэканструкцыі “Жалезны воўк”.

Больш за ўсё гледачам спадабаўся фільм “Жыццё іншых” нямецкага рэжысёра Фларыяна Хенкеля фон Донэрсмарка (гэта таксама ягоны дэбют), які атрымаў 9,45 бала. На другім месцы – праца рэжысёра Іржы Менцэля “Я абслугоўваў англійскага караля” (Чэхія-Славакія). Гэты фільм набраў 8,59 бала.

На трэцім месцы – у стужкі “Агітбрыгада “Бей ворага!” рэжысёра з Расіі Віталя Мельнікава (8,48 бала). “Ворагам” глядацкае журы паставіла 8,47 бала, і фільм заняў 4-е месца. І завяршае пяцёрку лідэраў карціна яшчэ аднаго беларускага рэжысёра – Андрэя Голубева, “Чаклун і Румба” (8,46 бала).

Нагадаем, што ўсяго ў конкурсным паказе ўдзельнічала 21 кінастужка з 18 краін.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць