Завершаны збор матэрыяла дас’е па помніках архітэктуры Полацка для прадстаўлення ў ЮНЕСКА

Збор матэрыяла дас’е па намінацыі “Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Святой Еўфрасінні Полацкай” для прадстаўлення ў Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА завершаны.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалая Пашынскага, на дадзены момант цалкам сабрана ўся неабходная інфармацыя і пачата праца па афармленні матэрыяла ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі. У бліжэйшы час дас’е пачнуць перакладаць на англійскую мову. Матэрыял патрэбна прадставіць у Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА да 1 лютага 2008 года.

Акрамя полацкіх помнікаў архітэктуры, на паэтапны разгляд у ЮНЕСКА Беларусь збіраецца прадставіць дас’е яшчэ па чатырох аб’ектах. Гэта Брэсцкая крэпасць (як было адзначана на калегіі Мінкультуры, збор матэрыялаў па яе фартыфікацыйных збудаваннях вядзецца вельмі марудна, і можна не паспець да 1 лютага 2009 года), а таксама Аўгустоўскі канал (гэта дас’е ўжо падрыхтавана). Да падрыхтоўкі запланаваны таксама намінацыі “Драўлянае дойлідства Палесся” і “Культавае дойлідства Беларусі абароннага тыпу”, асноўныя аб’екты якіх знаходзяцца на Віцебшчыне, Гомельшчыне і Гродненшчыне.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць