Хрыстос прызямліўся ў Віцебску

Ўвечары 25 лістапада на будынку, які належыць віцебскаму дзяржаўнаму унівесітэту імя Машэрава, недалёка ад помніка Ўладзіміру Караткевічу, з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Ён быў прымацаваны да будаўнічых рыштаванняў. Паводле Барыса Хамайды, вядомага віцебскага беспартыйнага апазіцыйнага дзеяча, да сцягу была прымацавана цыдулка з наступным зместам: да народзінаў чараўніка беларускага слова Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Хрыстос прызямліўся ў Віцебску. І подпіс - Мірон.
Сцяг пратрымаўся не больш як пятнадцать хвілін. Потым яго заўважылі міліцыянты. На месца з'ехаліся некалькі патрульных машын. Супрацоўнікам міліцыі давялося некалькі разоў бязвынікова лазіць па рыштаваннях, перш чым яны здолелі зняць сцяг.

Крыніцы: Радыё Свабода, Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ