Полацак: чарговае затрыманьне за графіці

Як паведамляе Радыё Свабода, ўчора ўвечары ля будынку Полацкага гарвыканкаму была моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва пасля таго, як яна напісала фарбай на гарвыканкамаўскай сцяне лёзунг: “Нас не спыніць! МФ”.

Дзяўчыну затрымалі асобы ў цывільным. Потым на міліцэйскай машыне Кацярына Салаўёва была дастаўлена ў пастарунак, дзе на яе быў складзены пратакол. Пры гэтым у яе канфіскавалі нататнік з адрасамі і тэлефонамі, бел-чырвона-белы сцяг і балёнчык з фарбаю.

Два дні таму, таксама ля будынку Полацкага гарвыканкаму, затрымалі маладафронтаўца Алеся Круткіна, які спрабаваў напісаць на сцяне палітычны лёзунг. Спадара Круткіна абвінавачваюць ў пашкоджанні дзяржаўнай маёмасці, паведамляе Радыё Свабода.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ