П.Часноўскі і Д.Камароўскі “засвяціліся” ў традыцыйным апытанні «Прессбола»

Варатар «Віцебска» Павел Часноўскі і паўабаронца наваполацкага “Нафтану” Дзмітрый Камароўскі набралі па аднаму балу ў традыцыйным апытанні, якое ўжо напрацягу 17 апошніх гадоў праводзіць самае аўтарытэтнае спартыўнае выданне Беларусі – газета «Прессбол».

Усяго ў апытанні былі названы імёны 40 футбалістаў, якія выступаюць у чэмпіянатах Беларусі, Расіі, Украіны Італіі і Англіі. Па традыцыі рэспандэнты (усяго 318 чалавек) былі падзеленыя на пяць груп: трэнеры, капітаны, суддзі, футбольныя спецыялісты і журналісты, якія асвятляюць футбольную тэматыку і друку і эфіры. Усім удзельнікам апытання было прапанавана назваць тройку лепшых футбалістаў Беларусі па выніках сезона-2007.

У выніку налейпшым футбалістам Беларусі 2007 года стаў 26-гадовы паўабаронца лонданскага “Арсеналу” і нацыянальнай зборнай Аляксандр Глеб, які набраў 818 балаў. Гэта ўжо пяты ягоны поспех у падобным рэйтынгу за апошнія шэсць гадоў (2002, 2003, 2005, 2006, 2007 гады). Другое месца заняў галкіпер футбольнага клуба «Масква» і зборнай Беларусі Юры Жаўноў (314 балаў). На трэцім месцы – форвард “Гомеля” Раман Васілюк (246 балаў).

Канешне, нашыя землякі – Павел Часноўскі і Дзмітрый Камароўскі – займаюць досыць сціплую пазіцыю ў гэтым рэйтынгу. Але добра ўжо тое, што іхнія імёны ўвогуле трапілі ў такое прэстыжнае апытанне. У хлопцаў усё яшчэ наперадзе, і магчыма, іх спартыўны талент лепей раскрыецца ў сезоне-2008. А гэта абавязкова заўважаць і футбольныя аматары, і спецыялісты!

Праўда, здольнасці нашых землякоў у сёлетнім апытанні адзначылі, зноў жа, свае людзі: трэнер Юрый Канаплёў (“Віцебск”) і спецыяліст з Наваполацка Леанід Падліпскі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ