Сёння пачаўся Калядны пост

Сёння, 28 лістапада, у праваслаўных вернікаў Беларусі пачаўся Калядны пост. Ён будзе цягнуцца 40 дзён да 7 студзеня, свята Нараджэння Хрыстовага. Калядны пост яшчэ называюць Піліпавым, бо 27 лістапада, напярэдадні пачатку паста, царква святкуе дзень памяці святога апостала Піліпа.

Калядны пост не такі строгі, як, напрыклад, Вялікі. У прыватнасці, рыбу дазволена есці па суботах і нядзелях, а таксама ў дні царкоўных святаў (4 снежня – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы, 19 снежня – дзень памяці Свяціцеля Мікалая Цудатворца).

Суровасць посту ўзмацняецца ў апошні тыдзень перад Нараджэннем Хрыстовым. Але абмежаванні ў ежы не распаўсюджваюцца на дзяцей да 14 год, хворых, цяжарных жанчын і людзей сталага ўзросту.

Аднак насуперак распаўсюджанаму меркаванню, пост – гэта не проста адмова ад пэўных відаў ежы. Такое ўстрыманне – усяго толькі сродак. Галоўная сутнасць посту – у духоўным ачышчэнні і самаўдасканаленні. А цялеснае ўстрыманне павінна садзейнічаць гэтаму, дысцыплінуючы волю чалавека.


Падобнае

    1 каментар

    1. Зміцер Ягадка  
      29/Лістапад/2007 у 14:01

      Калядны - это изобретение советской власти.
      Есть же слово Ражство или его аналог Ражджаство

    Каментаваць