ХК «Віцебск» зноў перамог «Юнацтва»

Напярэдадні, 28 лістапада, адбыліся чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі па хакею ў экстралізе. «Віцебск» зноў перамог сталічны клуб «Юнацтва», і на гэты раз з яшчэ больш пераканаўчым лікам – 5:0. Нагадаем, што 23 лістапада, абыйграўшы на сваёй пляцоўцы “Юнацтва” з лікам 4:2, выхаванцы Васіля Спірыдонава перарвалі сяміматчавую пераможную серыю мінчан. Адметна, што новую перамогу віцябчане здабылі ўжо не дома, а ў гасцях.

Учора ў складзе «Віцебска» свой спартовы талент праявілі Васіль Паланіцкі (на 13-й хвіліне матча), затым Аляксей Вінакураў (23), Яўген Баукін (25), Аляксей Герлоўскі (37) і Раман Раманенка (39).

Зараз віцебскія хакеісты, якія набралі 48 ачкоў, хоць па-ранейшаму і знаходзяцца на трэцім месцы турнірнай табліцы першынства краіны, але адназначна наступаюць на хвост мінчанам. «Юнацтва» з 49 ачкамі – на другім месцы. Такім чынам, разрыў паміж нашым і сталічным клубамі скараціўся ўсяго да аднаго ачка.

«Хімік-СКА» учора саступіў «Дынама» (Мінск) – 3:4. З восьмага месца турнірнай табліцы наваполацкі клуб перайшоў на дзевятае.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць