“Міс свету – 2007” стала чароўная кітаянка

Сёлета на конкурсе “Міс свету”, які праводзіўся ўжо ў 57-ы раз, перамагла прадстаўніца Кітая Зі Лін Жанг. Дзяўчына атрымае за гэта 85 тысяч долараў. Цікавае супадзенне: фінал конкурсу праходзіў сёння радзіме пераможцы – у кітайскім курортным горадзе Санья. На жаль, беларуская ўдзельніца – 22-гадовая студэнтка гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Алена Аладка ў фінал не прайшла.

На другім месцы – прыгажуня з Анголы Мікаэла Райс, на трэцім – мексіканка Караліна Моран Гардзіла.

У лік 15-ці фіналістак трапілі прадстаўніцы Венесуэлы, Швецыі, Дамініканскай Рэспублікі, Кітая, Ганы, ЗША, Пуэрта-Рыка, Ганконга, Эквадора, Мексікі і Грэнады, Аўстрыі, Анголы, Малайзіі, Трынідада, Ямайкі.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі прадстаўніцы больш чым ста краін.

Паводле БелаПАН.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць