На Віцебшчыне рыхтуюцца да сацыяльных акцыяў

У рэгіёнах Віцебскай вобласці прадстаўнікі левых сіл замаўляюць на агульнарэспубліканскі дзень салідарнасці 16 снежня сацыяльныя акцыі, на якіх мяркуюць пратэставаць супраць адмены льготаў, падвышэння коштаў і наогул супраць палітыкі дзяржавы, вынікам якой сталася пагаршэнне ўзроўню жыцця людзей.

Як паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на лідэраў рэгіянальных партыйных арганізацый Віцебшчыны, больш за паўсотню пікетаў замовілі камуністы (ПКБ), шэраг пікетаў плануюць правесці прадстаўнікі БСДП (Грамада), а ў Наваполацку, дзе на пасаду старшыні гарвыканкама нядаўна заступіла Наталля Качанава, актывісты левых сіл падалі заяву на правядзенне мітынгу ў паўтысячы чалавек.
Прадстаўнікі апазіцыйных партый мяркуюць, што на большую частку сваіх заявак яны атрымаюць адмовы, паведамляе Радыё Рацыя.


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Bobbie  
      30/Ліпень/2011 у 23:54

      Woot, I will cetrilany put this to good use!

    2. На Віцебшчыне рыхтуюцца да сацыяльных акцыяў « Витебский форум 2.0  
      21/май/2012 у 19:08 1

      [...] На Віцебшчыне рыхтуюцца да сацыяльных акцыяў Опубликовано 9 месяцев назад # [...]

    Trackbacks

    1. На Віцебшчыне рыхтуюцца да сацыяльных акцыяў « Витебский форум 2.0

    Каментаваць