З днём нараджэння, рэдактар!

Калегі і сябры віншуюць галоўнага рэдактара сайта “Народныя навіны Віцебска” Сержука СЕРАБРО з днём нараджэння. Колькі яму сёння споўнілася гадоў – няважна. Галоўнае, што чалавек ён – ЗОЛАТА.

Пачнем з таго, што Сяржук – універсальны спецыяліст у журналістыцы – як у друкаваных, так і электронных СМІ. Ён і фатаграфуе, і піша, і робіць вёрстку, і займаецца дызайнам. І атрымліваецца ўсё гэта ў яго цудоўна.

А яшчэ наш Сяржук – сапраўдная энцыклапедыя. Мы часта здзіўляемся: і як у ягонай галаве змяшчаецца проста неверагодная колькасць інфармацыі і ведаў з самых розных галін!

Сяржук падобны на лепшых герояў з твораў Уладзіміра Караткевіча. Ён такі ж высакародны і бескарыслівы. Вечны рамантык. Сапраўдны рыцар каханай жанчыны. Надзейны сябар. Патрыёт без гучных лозунгаў.

Толькі ён умее так выслухаць чалавека, ненавязліва нешта параіць у складанай сітуацыі і дапамагчы рэальнай справай. Мы не памятаем прыкладаў, каб Сяржук з кім-небудзь пасварыўся. У стасунках з людзьмі ён паводзіць сябе вельмі дыпламатычна. Пры гэтым ён заўсёды мае сваю пазіцыю, якую ніколі не баіцца выказаць – хто б перад ні стаяў. І ўвогуле, часта ствараецца ўражанне, што ён жыве не для сябе, а для іншых.

Сяржук! Жадаем табе здароўя – яно нікому не пашкодзіць. Творчых поспехаў – заўсёды трапляць у “дзесятку”, рэалізаваць усе свае шматлікія цікавыя праекты і ідэі. Няхай у цябе заўсёды будзе такая ж вытрымка і моц, як у добрага каньяку – твайго любімага напою. Хай на тваім жыццёвым шляху сустракаецца як мага больш неардынарных людзей.

МЫ ЦЯБЕ ЛЮБІМ!!!

Чытайце яшчэ