У Шаркаўшчынскім раёне “замініравалі” школу

У мінулую пятніцу, 7 снежня, у вёсцы Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна вучаніца малодшых класаў мясцовай сярэдняй школы патэлефанавала ў настаўніцкую і паведаміла, што навучальная ўстанова замініравана.

Саперы абшукалі будынак, але ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі. Як паведмілі БелаПАН у МУС Беларусі, крымінальная справа па гэтым факце не ўзбуджалася.

Гэта была не адзіная выхадка тэлефонных тэрарыстаў за мінулыя выходныя. У Гомелі 8 снежня “замініравалі” будынак аблвыканкама. А ў пасёлку Васілевічы Рэчыцкага раёна 9 снежня па тэлефоне 102 паведамілі пра мініраванне мясцовай падстанцыі. Хуліганы ў абодвух выпадках затрыманы.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць