Калядны падарунак ад маленькіх віцяблян

Традыцыйная штогадовая выстава дзіцячай творчасці “Скарбніца” працуе ў адной з залаў Літаратурнага музея Віцебска. Тут прадстаўлены вырабы ўдзельнікаў гурткоў пазашкольных устаноў горада і вучняў школ з мастацкім ухілам (сярод іх сярэднія школы № 3, , 7, 15, 25, 36, гімназіі № 1. 3, 4; Гарадскі цэнтр дзіцячай творчасці і іншыя ўстановы), а таксама выхаванцы нядзельных школ каталіцкіх прыходаў. Выстава ручных вырабаў, зробленых рукамі гарадскіх таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак – сваеасаблівы падарунак віцяблянам напярэдадні Каляд.

У цэнтры экспазіцыі – забаўныя цацкі, зробленыя выхаванцамі Генадзя Аршынава, які ўжо больш за 16 год кіруе гуртком “Драўляная цацка” клуба “Родник”пры сярэдняй школе № 45. Гурток карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод хлопчыкаў горада. У ім займаюцца школьнікі 1 – 9 класаў, яны вучацца прыёмам выпрацоўкі дрэва, авалодваюць інструментамі, а адначасова праз драўляную цацку пазнаюць свет.

Некаторыя ўдзельнікі гуртка потым працягваюць сваю вучобу па спецыяльнасці “Рэзчык па дрэву” у Віцебскім тэхналагічным коледжы. Хлопчыкі На выставе таксама можна ўбачыць вышываныя рушнікі, карціны, абразы, з любоўю выкананыя дзіцячымі рукамі, усяго тут прадстаўлена каля 100 эксапанатаў.


Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Зміцер Ягадка  
      17/снежань/2007 у 22:18

      І зноў калядны...

    2. Сяржук Серабро  
      18/снежань/2007 у 13:44 1

      А якія праблемы? Гэта традыцыйная назва, якая прыжылася ў беларускай мове.
      У адрозненні ад "ражджаства".

    3. Зміцер Ягадка  
      19/снежань/2007 у 1:47 2

      побольше читай советский словарь

    4. Зміцер Ягадка  
      19/снежань/2007 у 1:50 3

      исчезновение из словаря церковно-славянского слова "ражджаство" или "раство", или "ражство", "ражество" (это все варинты одного и того же)- это результат советских реформ языка. Но слово-то до сих пор употребляется. Особенно это видно по зарубежной диаспоре.

    5. Сяржук Серабро  
      19/снежань/2007 у 14:33 4

      І што далей? Слова "каляды" існавала задоўга да савецкіх рэформ.
      А само свята запазычанае хрысціянскай царквой з дахрэсціянских рэлігій і напоўненая дахрысціянскай сімволікай. Што, выкінеш ёлку з хаты?

    Каментаваць