Мастакі-эксперыментатары “прызямліліся” ў літаратурным музеі

Выстава пад назвай "Нітра" адчынілася ў віцебскім літаратурным музеі.

Гэта выстава эксперыментатараў. Для яе арганізатара, кіраўніка арт-праекту "ПАН-ТОН" Аляксандра Паўлоўскага, не мае значэння статус мастака. "Нітра" збірае разам членаў Саюза мастакоў, выкладчыкаў, студэнтаў з розных гарадоў Белраусі, а часам і з замежжа. Тут можна пабачыць розныя жанры, ад жывапісу да незразумелых "аб'ектаў", ад выцінанкі да плаката. Дарэчы, гэта ўжо пятая "Нітра" - можна сказаць, першы юбілей праекту. Дарэчы, спадар Паўлоўскі і сам здзіўлены, што "Нітра" жыве так доўга. Да яшчэ як жыве! Наладжвае міжнародныя кантакты - выставы пад брэндам "Нітра" падарожнічаюць і ў Смаленск, і ў Літву. Папярэднія экспанаваліся ў мастацкім ды краязнаўчым музеі. На гэты раз, паводле спадара Паўлоўскага, "вялікія" віцебскія музеі "ПАН-ТОНу" адмовілі, спаслаўшыся на тое, што выстава некамерцыйная. На мастаках-дзіваках, вядома ж, не заробіш гэтак, як на экзатычных жывёлах…

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ