П. Драздоў запрасіў у Віцебск мітрапаліта Рыжскага і ўсёй Латвіі Аляксандра

У межах афіцыйнага візіту ў Латвію 15 снежня беларуская дэлегацыя, у складзе якой, у прыватнасці, былі Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка і мэр Віцебска Пётр Драздоў, наведала кафедральны сабор у імя пакутнікаў благаверных князёў Барыса і Глеба горада Даўгаўпілса.

Як паведамляе прэс-служба Латвійскай праваслаўнай царквы, старшыня Віцебскага гарвыканкама П.Драздоў падарыў святарам сабора кнігу пра Віцебск і запрасіў у наш горад мітрапаліта Рыжскага і ўсёй Латвіі Аляксандра, а таксама епіскапа Даўгаўпілскага Аляксандра.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць